Больш за 100 «дармаедаў» здаліся падаткавай


«Дармаеды», якія здаліся добраахвотна, атрымаюць 10 % зніжку пры аплаце скандальнага збору.

Так ужо зрабілі 103 асобы, паведамляе БелТА са спасылкаю на Міністэрства па падатках і зборах (МНС). Агулам яны цяпер мусяць заплаціць дзяржава Br 314,5 млн (каля $ 18 тыс). Аплаціць збор можна да 15 лістапада наступнага года.

Для тых, хто добраахвотна паведамляе пра няўдзел у фінансаванні дзяржвыдаткаў, прадугледжаная зніжка ў 10 % (першапачаткова збор складае 3,6 млн рублёў).

«Нагрузка зніжаная з мэтай актывізацыі грамадзянаў», – тлумачаць у МНС.

У красавіку кіраўнік Беларусі падпісаў дэкрэт, які ў народзе атрымаў назву «закон аб дармаедах». Згодна з ім, грамадзяне, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржвыдаткаў больш за 183 дні ў годзе, павінныя раз нагод аплачваць адмысловы збор у памеры 20 базавых велічынь (Br 3,6 млн).

Глядзіце ў нашай апытанцы, як у траўні беларусы выказваліся пра спрэчны дэкрэт:[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/84GEEu425OI?t=2m39s”][/vc_column][/vc_row]НМ, belsat.eu

Стужка навінаў