Больш за 1 млн брытанцаў падпісаліся пад петыцыяй за новы рэферэндум па Brexit


Петыцыю з заклікам да прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Тэрысы Мэй правесці рэферэндум па Brexit падпісалі больш за 1 млн чалавек, паведамляе «The Independent».

«Незалежна ад таго, як вы прагаласавалі на рэферэндуме па Brexit, вы заслугоўваеце права выказацца пра выніковыя дамоўленасці ў гэтым пытанні», – гаворыцца ў петыцыі.

У чэрвені 2016 года брытанцы з мінімальнай перавагай – 51.89% супраць 48.11% – прагаласавалі за выхад краіны з ЕЗ.

Вялікая Брытанія і Еўрапейскі Звяз да канца кастрычніка 2018 года павінны вырашыць тры пытанні, якія б дазволілі ажыццявіць Brexit з захаваннем інтарэсаў бакоў:

  • завяршыць узгадненне дамовы аб выхадзе з ЕЗ
  • вырашыць праблему мяжы з Ірландыяй
  • выпрацаваць фармат будучых узаемаадносінаў.

Брытанія выйдзе з ЕЗ 29 сакавіка 2019 года. Перамовы аб умовах выхаду краіны з ЕЗ вядуцца з 2017 года.

Публіцыст «The Independent» Крысціян Броўтан зʼяўляецца аўтарам ініцыятывы правядзення рэферэндуму.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў