Больш як 300 спартоўцаў просяць не выдаваць байца Кудзіна ў Беларусь

Аляксей Кудзін. Фота: mmaboxing.ru

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці накіраваў ліст у абарону байца Аляксея Кудзіна ў Дзяржаўную думу, пракуратуру і Алімпійскі камітэт Расеі. Пра гэта паведамляе БФСС у Facebook.

Зварот падпісалі 322 тытулаваных і заслужаных спартоўцаў.

У ліку падпісантаў ёсць Мікалай Сігневіч, Наталля Зверава, Меліціна Станюта, Віталь Гуркоў, Алена Леўчанка, Ягор і Мікіта Мешчараковы, Аляксандра Герасіменя, Кацярына Сныціна, Вольга Барабаншчыкава, Дзмітрый Валент, Эльвіра Герман, Васіль Хамутоўскі, Аляксандра Раманоўская, Наталля Лешчык, Дзмітрый Асанаў і многія іншыя.

«Даў так, што запусціў у космас». Чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксей Кудзін пра тое, як яго затрымлівалі

Байца MMA Аляксея Кудзіна, які адправіў у накаўт сілавіка ў Маладзечне, затрымалі ў Маскве. Чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе браў удзел у жнівеньскіх пратэстах. Пасля затрымання ён некалькі тыдняў правёў у следчым ізалятары ў Жодзіне, а 21 жніўня яго перавялі пад хатні арышт.

19 верасня ў Маладзечне павінен быў распачацца суд. Кудзіна абвінавачвалі паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу – «Супраціў працаўніку органаў унутраных справаў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак». Максімальная санкцыя – да пяці гадоў пазбаўлення волі.

На пасяджэнне Аляксей не з’явіўся, стала вядома, што ён пакінуў Беларусь.

МГ belsat.eu

Hавiны