Больш свабоды і змены ў крымінальным заканадаўстве: урад зацвердзіў стратэгію развіцця прадпрымальніцтва да 2030 года


Беларускі ўрад зацвердзіў Стратэгію развіцця малога і сярэдняга бізнесу «Беларусь – краіна паспяховага прадпрымальніцтва» на перыяд да 2030 года, паведамляе government.by. Адпаведная пастанова Савету міністраў з’явілася на сайце ўраду.

Стратэгія будзе рэалізоўвацца ў два этапы:

  • пераходны – 2018-2020 гг. (удасканаленне інстытуцыянальнай базы і інфраструктуры)
  • асноўны этап – 2021-2030 гг. (стварэнне і функцыянаванне канкурэнтаздольнага і адаптыўнага сектару нацыянальнай эканомікі)

Улада метадычна знішчае прадпрымальнікаў

Урад плануе актывізаваць прадпрымальніцкую ініцыятыву пры дапамозе «скарачэння дзяржаўнага рэгулявання і павышэння эканамічнай свабоды», а таксама мае намер (ГАЛОЎНАЕ):

  • стварыць роўныя ўмовы працы субʼектаў гаспадарання незалежна ад формаў уласнасці
  • супрацьдзеяць манапалістычнай дзейнасці і развіваць канкурэнтнае асяроддзе
  • рэфармаваць дзяржпрадпрыемствы, (прадугледжваецца перадача дзяржаўнай маёмасці больш эфектыўнаму ўласніку)
  • увесці ў «практыку прынцып адно акно» падчас праходжання адміністрацыйных працэдураў
  • забяспечыць магчымасць прайсці адміністрацыйныя працэдуры «у электронным выглядзе», а таксама стварыць электронны рэестр такіх працэдураў
  • абмежаваць ліцэнзуемыя віды дзейнасці і спрасціць ліцэнзійныя патрабаванні
  • змяніць крымінальнае заканадаўства і заканадаўства аб адміністрацыйных правапарушэннях на прадмет адпаведнасці памеру адказнасці памеру нанесенай шкоды

Беларускі малы і сярэдні бізнес сёння – гэта 110 000 юрыдычных асобаў, 236 000 прадпрымальнікаў і 54 300. фізічных асобаў, якія працуюць на ІП, піша TUT.BY.

Страцілі працу і хочаце адкрыць малы бізнес? Вам дапамогуць!

У 2016 годзе па ўсёй Беларусі прайшлі пратэсты і масавыя страйкі прадпрымальнікаў. Тады ІП пратэставалі супраць абавязковай сертыфікацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары