Больш чым у 500 сельгаспрадпрыемстваў КДК выявіў безгаспадарчасць


Камітэт дзяржаўнага кантролю і Дэпартамент фінансавых расследаванняў праводзяць кантрольныя мерапрыемствы па праверцы малочнатаварных фермаў, мехдвароў, збожжатакоў, а таксама хаду веснавых палявых прац. За першыя пяць дзён красавіка бягучага году безгаспадарчасць і неэфектыўнае выкарыстанне маёмасці выяўлена ажно на 533 аб’ектах сельгасарганізацыяў ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Прэсавая служба КДК паведамляе, што ліквідаваныя выяўленыя недахопы і наведзены парадак на 167 абʼектах.

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 68 службовых асобаў сельгасарганізацый і 6 юрыдычных асобаў, да дысцыплінарнай – 171 службовая асоба, у тым ліку 6 намеснікаў старшыняў райвыканкамаў, якія курыруюць АПК.

Органамі фінансавых расследаванняў 5 красавіка распачата 7 крымінальных справаў у дачыненні да службовых асобаў сельгаспрадпрыемстваў і райвыканкамаў.

У прыватнасці, упраўленнем Дэпартаменту фінансавых расследаванняў па Віцебскай вобласці распачата крымінальная справа ў дачыненні да кіраўнікоў сельгаспрадпрыемства ў Бешанковіцкім раёне. Бяздзейнасць гэтых службовых асобаў прывяла да невыканання праграмы развіцця малочнай галіны Віцебскай вобласці на 2012-2015 гады. Сельгаспрадпрыемству нанесены ўрон на суму больш за 100 тысячаў рублёў.

Hавiны
Работнікаў дзяржпрадпрыемстваў высылаюць драіць кароўнікі і жывёлу?
2019.04.03 12:24

СК belsat.eu

Стужка навінаў