Бойня ў Канадзе: загінула не менш за 16 чалавек


У выніку страляніны ў канадскай правінцыі Новая Шатландыя загінулі прынамсі 16 чалавек, у тым ліку супрацоўніца паліцыі, перадае CBC. Падазраванага ў нападзе забілі.

Атака пачалася ў адным з дамоў у прыбярэжным мястэчку Портапік 18 красавіка. Калі на месца прыбылі працаўнікі паліцыі, яны знайшлі некалькі ахвяр у доме і каля яго. Некалькі будынкаў у мястэчку загарэліся.

Паліцыя спрабавала абясшкодзіць нападніка на працягу 12 гадзін.

Паліцыя паведаміла ў Twitter, што ў нападзе падазраецца 51-гадовы Гэбрыэл Уортман. Ён не працаваў у паліцыі, але быў у паліцэйскай форме і ездзіў на машыне, якая нагадвала паліцэйскую.

Паліцыя ўступіла ў перастрэлку з падазраваным. У выніку чаго ён загінуў. Ахвярамі нападу сталі не менш за 16 чалавек, у тым ліку працаўніца паліцыі канстэбль Хайдзі Стывэнсан.

Цяперашні напад стала адным з самых крывавых у гісторыі Канады. Папярэдняя атака з параўнальнай колькасцю ахвяраў адбылася ў Канадзе ў 1989 годзе. Тады ва ўніверсітэце Манрэалю нападнік застрэліў 14 жанчын.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў