Бойка ў Менскім раёне ў ноч з 1 на 2 студзеня скончылася смерцю хлопца


У ноч з 1 на 2 студзеня пасля бойкі ў аграгарадку Лясны Менскага раёну памёр 24-гадовы хлопец, паведамляе Следчы камітэт. Ён пабіўся з 18-гадовым хлопцам. Распачатая крымінальная справа.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.
Фота: Следчы камітэт

«Паводле папярэдняй інфармацыі, ноччу 2 студзеня падчас бойкі ў аграгарадку Лясны Менскага раёну 18-гадовы хлопец нанёс некалькі ўдараў 24-гадоваму, які памёр у аўтамабілі хуткай дапамогі», – паведамляе СК.

Следчыя высвятляюць акалічнасці згубы 24-гадовага хлопца. На месцы здарэння працягвае працаваць следча-аператыўная група.

У дачыненні 18-гадовага хлопца распачалі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць).

AB, belsat.eu

Стужка навінаў