У раёне населенага пункту Жалабок успыхнуў бой паміж украінскімі вайскоўцамі і байцамі так званай ЛНР.
Як паведамляе ўкраінскі тэлеканал ТСН, баевікі ЛНР справакавалі бой, распачаўшы магутны артабстрэл украінскіх пазіцый.
Падчас бою прымянялася зброя розных калібраў: ад кулямётаў і гранатамётаў да артылерыі 152 калібру. Пра колькасць параненых пакуль невядома. Паводле камандавання 53-й асобнай механізаванай брыгады Узброеных сіл Украіны, сітуацыя ў раёне Жалабку цяпер дынамічная. Вайскоўцы адзначаюць, што з пачатку тыдня баевікі нарошчвалі інтэнсіўнасць агню.
Паводле адміністрацыі населенага пункту, аскепкамі былі пашкоджаныя грамадзянскія будынкі – жыллё мірнага насельніцтва.
Мясцовыя ўлады заявілі аб намеры эвакуяваць дзяцей з Жалабку.
КА, belsat.eu, фота Reuters