«Boeing» часова прыпыняе палёты ўсіх самалётаў 737 MAX. Што «Белавія» зробіць з замоўленымі лайнерамі?


Авіябудаўнічая карпарацыя вырашыла рэкамендаваць Федэральнаму кіраўніцтву грамадзянскай авіяцыі ЗША часова прыпыніць выкарыстанне глабальнага флоту 737 MAX, які складаецца з 371 самалёта.

«Бяспека заставалася галоўнай каштоўнасцю для Boeing з тых часоў, як мы пачалі будаваць самалёты, і застанецца ёю назаўсёды. Большага прыярытэту для нашай кампаніі і нашай індустрыі не існуе», – сказаў прэзідэнт кампаніі Дэніс Мюленбург.

Кампанія распаўсюдзіла забарону на ўвесь свет пасля таго, як падобнае рашэнне агучыў Доналд Трамп.

У ЗША самалёты Boeing 737 Max выкарыстоўваюць авіякампаніі United Airlines, American Airlines і Southwest Airlines.

Hавiны
Эфіопскі пасажырскі самалёт разбіўся на шляху ў Кенію
2019.03.10 11:12

Палёты Boeing 737 MAX 8 і MAX 9 прыпыніў таксама Еўразвяз, Украіна, Кітай ды іншыя краіны.

«Boeing 737 MAX» у Беларусі

У нашай краіне такіх самалётаў не выкарыстоўваюць, аднак улетку парк «Белавія» мае папоўніцца двума новымі авіялайнерамі «Boeing 737 MAX 8» на ўмовах лізінгу.

У прэс-службе кампаніі belsat.eu распавялі, што пра канчатковае рашэнне выкарыстання самалётаў вырашаць пасля завяршэння экспертыз.

«Расследаванне прычынаў авіякатастрофы ў Эфіопіі не скончанае. Таму заўчасна нешта казаць. Пакуль мы працуем у штатным рэжыме і робім усё, каб нашыя палёты праходзілі ў бяспечным рэжыме».

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў