БНТУ напісаў заяву ў міліцыю на заснавальніка Telegram-канала «Отчислено»


Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт падаў заяву ў міліцыю на заснавальніка папулярнага Telegram-канала «Отчислено» (66 тыс. падпісантаў).

Некалькі дзён таму Ігар Кабушкоў, які з’яўляецца заснавальнікам Telegram-канала «Отчислено», даведаўся, што БНТУ напісаў на яго заяву ў міліцыю.

Паводле БНТУ, маладзён здзейсніў крымінальнае злачынства і «парушыў парадак арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў» (ч.3 арт. 369 КК) ды публічна заклікаў да правядзення такога мерапрыемства.

Ігар Кабушкоў паведаміў Belsat.eu, што сапраўдная прычына – паведамленне ў чаце БНТУ. Студэнт цвердзіць, што БНТУ не спадабалася слова «бунт» у гэтым паведамленні, а таксама петыцыя з заклікам адправіць рэктара БНТУ ў адстаўку.

У петыцыі кіраўніцтва ВНУ абвінавачваецца ў «патуранні і адсутнасці наладжанага ўпраўлення рэктаратам БНТУ» на фоне амаль трох дзясяткаў выпадкаў інфікавання каронавірусам.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў