БНТУ спыняе дыстанцыйнае навучанне


10 сакавіка БНТУ вернецца да нармальнага рэжыму працы, паведамляе Telegram-канал універсітэту.

Маніторынг стану здароўя студэнтаў працягнецца «праз збор інфармацыі ад старастаў групаў, куратараў, дэканаў і кіраўнікоў іншых структурных падраздзяленняў, якія забяспечваюць навучальны працэс».

Раней паведамлялася, што заняткі ў БНТУ адмянілі да 15 сакавіка. Рэжым дыстанцыйнага навучання ў БНТУ быў уведзены пасля афіцыйнага пацверджання заражэння каронавірусам у студэнта з Ірану. 22 лютага ён прыляцеў у Менск рэйсам з Баку.

Hавiны
З лякарні выпісалі 6 студэнтаў і аднаго выкладчыка БНТУ
2020.03.05 14:48

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў