БНР у колеры. Глядзіце найцікавейшыя фотаздымкі!


Да Дня Волі Belsat.eu сабраў здымкі, што сталіся сведкамі тых падзеяў.А як яны выглядалі б у колеры? Глядзіце фота!

Навядзіце курсор мышкі на фота, каб яно сталася каляровым!

Усебеларускі з’езд 1917 года
Бел-чырвона-белы сцяг над будынкам народнага сакратарыята БНР (былы дом губернатара). Менск, 1918 год
Народны сакратарыят БНР (няпоўны склад). Злева направа: сядзяць – А. Бурбіс, Я. Серада, Я. Вараненка, В. Захаранка. Стаяць – А.Смоліч, П. Крачэўскі, К. Езавітаў, А. Аўсяннік, Л. Заяц. Менск

Паводле даследчыка гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі Анатоля Сідарэвіча, здымак быў зроблены ў 1918 годзе ў Менску. Аўтар фота і дакладнае месца фатаграфавання дагэтуль невядомыя.

Першая публікацыя знакамітага фота адбылася ў сакавіку 1990-га ў нулявым выпуску газеты «Свабода».

Паштоўка 1917 года
Губернатарская вуліца, Менск, 1918. Цяпер гэта вуліца Леніна
Электратэатр «Эдэн» на Захар’еўскай вуліцы, зараз тут універсам «Цэнтральны»
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі апублікавала ўнікальнае фота консульства БНР у Канстанцінопалі, цяперашнім Стамбуле (Турцыя), зробленае праўдападобна ў 1921 годзе

На фотаздымку консул Іван Ермачэнка с сакратаром. Фота racyja.com

Колеры некаторых дэталяў могуць не адпавядаць гістарычнай рэчаіснасці.

ІА, belsat.eu

Здымкі “Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў”

Стужка навінаў