БНП заклікае беларусаў на Марш раззлаваных беларусаў 2.0


Арганізатары ўпэўненыя, што Беларусь чакаюць новыя бунты «дармаедаў». Беларускі Нацыянальны Кангрэс заклікае выходзіць на вуліцы з лозунгам «Мы – народ».

Марш раззлаваных беларусаў 2.0 запланаваны на 21 кастрычніка і пройдзе на Кастрычніцкай плошчы. Пачатак а 14:00.

«Беларусы з 1 студзеня 2018 года выйдуць на 100% узровень кампенсацыі затрат па ўсіх паслугах ЖКГ. У сітуацыі, калі сярэдні заробак у краіне складае ад $ 80 да $ 120, падобныя «маніпуляцыі з жыроўкамі» падобныя на рабунак», – пішуць актывісты.

У Facebook ужо з’явіліся адпаведныя плакаты.

Маршы абураных Беларусаў (акцыі супраць дэкрэту № 3) адбываліся па ўсёй краіне цягам некалькіх месяцаў. У іх паўдзельнічалі тысячы людзей, большасць з іх ніколі раней не ўдзельнічалі ў пратэстах.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў