Bloomberg уключыў Ціханоўскую ў топ-50 людзей 2020 году


Святлана Ціханоўская ў Берліне.
Фота: HANNIBAL HANSCHKE / Reuters / Forum

Bloomberg уключыў Святлану Ціханоўскую ў топ-50 людзей 2020 году.

Bloomberg уключыў Святлану Ціханоўскую ў топ-50 людзей 2020 году разам з навукоўцамі, палітыкамі, зоркамі шоу-бізнесу.

«Ціханоўская правяла чатыры месяцы ў выгнанні з тых часоў, як яе неспадзяваная кампанія ператварылася ў самы вялікі выклік за ўсю гісторыю дыктатара Аляксандра Лукашэнкі», – піша выданне.

Раней брытанская медыя кампанія BBC уключыла Святлану Ціханоўскую ў спіс 100 жанчын 2020 году.

AA belsat.eu

Стужка навінаў