«Bloomberg»: Пуцін выкарыстае Беларусь, каб застацца пры ўладзе


Адміністрацыя кіраўніка Расеі разглядае розныя варыянты, якія дазволяць Уладзіміру Пуціну застацца пры ўладзе як мага даўжэй, паведамілі ўплывоваму выданню «Bloomberg» тры крыніцы, блізкія да Крамля.

Адзін са сцэнароў прадугледжвае «прымус суседняй Беларусі да аб’яднання з Расеяй для стварэння новай дзяржавы, каб Пуцін мог абыйсці канстытуцыйныя абмежаванні [паводле Канстытуцыі РФ, пасля 2024 года Пуцін не зможа балатавацца на пасаду кіраўніка краіны. – Заўв. Belsat.eu]».

Ва «УКантакце» жыхароў Віцебску заклікаюць галасаваць за Саюзную дзяржаву

Паводле крыніцаў «Bloomberg», у Крамлі канчатковы сцэнар пакуль не ўзгоднены. Разглядаецца таксама «казахстанскі варыянт», піша выданне.

Напрыканцы 2018-га галоўны рэдактар «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў адзначыў, што далучэнне Беларусі да Расеі – адзін з магчымых сцэнароў падаўжэння паўнамоцтваў Пуціна.

«Адзін з варыянтаў падаўжэння паўнамоцтваў, як кіраўніка дзяржавы Уладзіміра Пуціна можа быць аб’яднанне, анексія, далучэнне, саюз з Рэспублікай Беларусь. Гэта адзін з варыянтаў. Магчымыя і іншыя», – сказаў Венедыктаў.

Венедыктаў: Пасля аб’яднання Беларусі і Расеі Лукашэнка стане пенсіянерам… у Крыме

Сярод магчымых варыянтаў гэтак званага транзіту ўлады разглядаецца таксама магчымасць унясення зменаў у Канстытуцыю адмыслова пад дзейснага кіраўніка Расеі.

ЮВ belsat.eu, паводле bloomberg.com

Глядзі таксама
Каментары