Bloomberg: Кітай схаваў рэальныя маштабы эпідэміі каронавіруса


Кітай схаваў маштабы эпідэміі каронавіруса ў сваёй краіне. Да гэтай высновы прыйшла амерыканская выведка ў сваім сакрэтным дакладзе, паведамляе Bloomberg.

Паводле выдання, у сакрэтным дакладзе выведкі ЗША, які быў перададзены ў Белы дом, ідзе размова пра тое, што Кітай наўмысна заніжаў колькасць інфікаваных і колькасць памерлых ад каронавіруса ў сваёй краіне. Асноўная выснова дакументу – афіцыйныя лічбы Кітая з’яўляюцца фальшывымі.

Bloomberg адзначае, што Кітай – не адзіная краіна, якая публікуе падазроную статыстыку наконт COVID-19. У заходніх чыноўнікаў таксама выклікаюць сумневы дадзеныя Ірану, Расеі, Інданезіі і КНДР.

Эпідэмія каронавірусу распачалася ў канцы 2019 года ў кітайскім горадзе Ўу-Хань правінцыі Ху-Бэй. Да канца сакавіка Кітай быў абсалютным лідарам па колькасці інфікаваных. Але за апошні тыдзень Кітай абагналі ЗША, Італія і Іспанія. Колькасць смяротных выпадкаў у Італіі і Іспаніі значна вышэй, чым у Кітаі.

Паводле дадзеных універсітэту Джонза Гопкінза, па стане на 2 красавіка ў Кітаі пацверджана 82 394 выпадкі заражэння каронавірусам (у ЗША – 216 721). Афіцыйна ў Кітаі зафіксавана самая высокая колькасць людзей, якія выздаравелі ад каронавірусу, – больш за 76 тысяч.

Hавiны
Прэзідэнт Літвы: Беларускі кіраўнік ацэньвае сітуацыю з пэўнай бравадай
2020.04.01 11:24

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў