Блогеры Эдуард Пальчыс, Мікалай Маслоўскі і MozgON атрымалі па 15 содняў арышту


Блогеры Эдуард Пальчыс, Мікалай Маслоўскі і Уладзімір Цыгановіч (MozgON) пакараныя адміністратыўным арыштам за ўдзел у пікеце каля Камароўскага рынку 31 траўня. Пра гэта паведамляе праваабарончы партал spring96.org.

Блогер MozgON.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Уладзіміра Цыгановіча (MozgON) вінавацілі ў тым, што ён удзельнічаў у «несанкцыянаванай акцыі» каля Камароўскі 31 траўня. Па словах сведкі-амапаўца, блогер нібыта «выкрыкваў лозунгі, праяўляў непавагу да ўладаў», а таксама крычаў «Жыве Беларусь!» і «Свабоду Ціханоўскаму!» У выніку суддзя прыняла рашэнне пакараць блогера новымі 15 соднямі арышту.

Для Цыгановіча гэта ўжо другі адміністратыўны арышт запар – ён быў затрыманы 9 чэрвеня. Тады блогера накіравалі адбываць 15 содняў арышту, якія яму завочна прысудзілі амаль тры месяцы таму за сустрэчу-мітынг каля будынку «Белнафтахіму».

Блогер Эдуард Пальчыс. Фота belsat.eu

Аналагічнае пакаранне (15 содняў арышту) атрымаў блогер Эдуард Пальчыс у Кастрычніцкім раённым судзе. Падставай для пераследу таксама стаў пікет па збору подпісаў, які адбыўся 31 траўня каля Камароўскага рынку.

Пальчыс не быў затрыманы, пакуль ён застаецца на волі. Ён таксама паведаміў у сваім тэлеграм-канале Palchys, што ў пятніцу будзе разглядацца яшчэ адзін адміністратыўны пратакол супраць яго.

Сторонникам жаркого лета надо срочно задуматься над преимуществами холодного лета, ибо сидеть 15 суток (а потом возможно…

Opublikowany przez Eduarda Palchysa Poniedziałek, 15 czerwca 2020

За пікет 31 траўня ля Камароўкі атрымаў 15 содняў арышту і блогер Мікалай Маслоўскі. Яго судзілі ў Фрунзенскім раённым судзе.

Нагадаем, 31 траўня ў Менску ля Камароўкі адбыўся легальны пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў