Блогеры: Ад блакіроўкі «Хартыі’97» ёсць плюсы


Эдуард Пальчыс напісаў у сваім Facebook, што чым больш блакіраванняў цяпер, тым вышэй тэхнічная пісьменнасць беларусаў, і параіў карыстацца сацсеткамі, Tor’ам ды іншымі плагінамі ў браўзерах.

Яшчэ адзін вядомы блогер Антон Матолька падтрымаў Пальчыса. На ягоную думку, яшчэ некалькі такіх «банаў», і беларусы стануць самай тэхналагічна прасунутай нацыяй.

У Twitter фатограф пакінуў саркастычнае паведамленне, што выклікала даволі моцную рэакцыю інтэрнэт-карыстальнікаў, як на «Хартыі’97», так і на іншых рэсурсах.

Афіцыйныя звесткі пра блакаванне сайта «Хартыя’97» з’явяцца 25 студзеня. Пра гэта першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі паведаміў у каментары nn.by.

Папулярны апазіцыйны сайт перастаў адчыняцца ў карыстальнікаў з Беларусі 24 студзеня.

«Мы яшчэ паваюем», – напісала ў сваім «Facebook’у» галоўная рэдактарка «Хартыі», Наталля Радзіна.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў