Блогеру з Берасця знішчылі дзвярны замок пакуль ён быў у судзе


Сяргей Пятрухін не ведае, хто мог гэта зрабіць.

28 лютага ў Ленінскім судзе Берасця разглядаюць справу блогера Сяргея Пятрухіна, якога вінавацяць у закліках да несанкцыянаванай масавай акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.

Суддзя Зміцер Шурын абвесціў перапынак да 14:10. У перапынку блогер пайшоў дахаты і пабачыў, што замок у ягоных дзвярах заліты эпаксіднай смалой.

Блогер не падазрае нікога канкрэтнага.

«Напэўна гэта звязана з нашай грамадскай дзейнасцю супраць пабудовы заводу», – заявіў «Белсату» Сяргей Пятрухін.

Блогер быў вымушаны выклікаць міліцыю і адмыслоўцаў па ўскрыцці дзвярэй.

ДД

Стужка навінаў