Блогеру Ціханоўскаму далі яшчэ 15 содняў арышту


Суд Савецкага раёну Гомля 18 траўня асудзіў блогера Сяргея Ціханоўскага, які адбывае 15-дзённы арышт у ІЧУ Гомля, яшчэ на 15 содняў арышту. Пра гэта паведамляе TUT.BY са спасылкай на канцылярыю суда.

15 содняў блогеру прысудзілі за адміністрацыйнае правапарушэнне, але за якое менавіта – невядома.

Hавiны
Ініцыятыўнай групы блогера Ціханоўскага не зарэгістравалі
2020.05.15 11:23

На волю Сяргей Ціханоўскі выйдзе толькі 5 чэрвеня.

Блогера Сяргея Ціханоўскага затрымалі 6 траўня пасля арганізаванай ім сустрэчы на вуліцах Магілёва. Яго пасадзілі на 15 содняў паводле ранейшага адміністрацыйнага прысуду, верагодна, за ўдзел у пратэстах супраць інтэграцыі з Расеяй.

Hавiны
Замест блогера Сяргея Ціханоўскага балатавацца ў прэзідэнты будзе ягоная жонка
2020.05.15 18:24

Ужо пасля арышту выйшла відэа, у якім блогер абвясціў пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах. Але ЦВК адмовіў у рэгістрацыі ягонай ініцыятыўнай групе. У выніку прынялі рашэнне падаць дакументы на рэгістрацыю ІГ ягонай жонкі.

МГ Belsat.eu

Стужка навінаў