Блогеру Сяргею Пятрухіну прад'явілі абвінавачванне


Паводле ПЦ «Вясна» берасцейскага блогера вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Сяргей Пятрухин у судзе
  • ч. 1 арт. 342 КК РБ – Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Караецца штрафам, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
  • арт. 369 КК РБ – Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Караецца грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў.
  • арт. 391 КК РБ – Абраза суддзі або народнага засядацеля ў сувязі з ажыццяўленнем імі правасуддзя. Караецца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў.

Паводле «Вясны» абраза прадстаўніка ўлады і суддзі звязаныя з падзеямі двухгадовай даўніны. Аднак тады блогеру прысудзілі вялікі штраф.

Сяргея Пятрухіна затрымалі 16 чэрвеня недалёка ад Пухавічаў для адбыцця раней прысуджаных 15 содняў арышту. Аднак пазней высветлілася, што ён стаў фігурантам «справы Ціханоўскага», якая была ўзбуджаная пасля інцыдэнту ў Горадні 29 траўня.

Сяргей Пятрухін прызнаны праваабаронцамі палітзняволеным.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў