Блогера Філіповіча аштрафавалі і асудзілі да адміністрацыйнага арышту


Вядомага блогера з Гомля Максіма Філіповіча суд савецкага раёну Гомля пакараў на 14 дзён адміністрацыйнага арышту. Акрамя таго блогер мусіць выплаціць штраф у памеры 18 базавых велічыняў – 441 рубель.

Падставай для арышту сталі скаргі, якія паступілі з боку грамадзянаў, што фігуравалі ў блогах Максіма Філіповіча.

Блогер стаў вядомым пасля таго, калі ў 2017 годзе ён атрымаў «ліст шчасця» – прадпісанне з падатковай інспекцыі аплаціць падатак на дармаедства. Максім пачаў актыўна асвятляць у сваім блогу праблемы, звязаныя з увядзеннем у краіне падатку для беспрацоўных. Некаторыя ягоныя відэа на гэтую тэму сабралі каля 500 тыс. праглядаў.

Пасля гэтага ўлады пачалі пераслед блогера. Неаднаразова на яго заводзілі адміністрацыйныя справы, штрафавалі і арыштоўвалі.

Пераслед Філіповіча – пачатак вайны супраць блогераў?

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары