Блогер Павук паскардзіўся ў ААН


Блогер Андрэй Павук з райцэнтра Акцябрскі звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН з індывідуальнай скаргай. Ён аспрэчвае ва ўплывовай міжнароднай структуры забарону беларускіх уладаў на атрыманне і распаўсюд інфармацыі, паколькі ў беларускіх судах ён не здолеў абараніць свае правы, піша сайт «Гомельскай вясны».

У жніўні мінулага года старшыня суда Акцябрскага раёна Людміла Гармаш аштрафавала Андрэя Павука на 735 рублёў (30 базавых велічыняў) за нібыта незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. Падставай стаў ліпеньскі сюжэт на «Белсаце» пра самога Павука як галоўнага героя: «Блогеру пагражаюць судом за майку з надпісам «Яны любяць цябе». Такі надпіс быў зроблены на майцы пад партрэтамі мясцовых чыноўнікаў.

Аб’ектыў
Блогеру пагражаюць судом за майку з надпісам «Яны любяць цябе»
2018.07.08 19:06

Паказальна, што Андрэй Павук толькі запісаў на відэа і змясціў на сваёй старонцы ў YouTube адказы жыхароў Рудабелкі (гістарачыная назва г. п. Акцябрскі) наконт таго, ці можна лічыць абразай майку з фотаздымкам чыноўнікаў і надпісам «Яны любяць цябе». Тлумачэнні блогера суд не ўзяў пад увагу і пакараў штрафам.

У накіраванай у ААН скарзе Андрэй Павук распавёў таксама пра адмову Акцябрскага райвыканкама і райсавета дапусціць яго на адкрытыя пасяджэнні.

Зварот у Камітэт па правах чалавека ААН Андрэю Павуку дапамог падрыхтаваць праваабаронца Леанід Судаленка. Ён адзначыў, што гэта не першая скарга блогера ў Камітэт па правах чалавека.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў