Блогер Павел Спірын мае намер балатавацца ў прэзідэнты


Блогер Павел Спірын заявіў, што плануе прыняць удзел выбарах прэзідэнтах Беларусі і заклікае далучацца да ягонай ініцыятыўнай групы.

Пра свой удзел у выбарах Спірын абвесціў на сваім YouTube-канале.

Паводле Спірына, калі Лукашэнка застанецца ва ўладзе, то Беларусь чакае «эканамічная і сацыяльная катастрофа». Блогер кажа, што апазіцыя не верыць у поспех на выбарах і не мае ніякай праграмы, таму ён заклікаў палітыкаў падтрымаць ягоную кандыдатуру.

У гадзінным роліку блогер распавёў пра сваю перадвыбарчую праграму. У прыватнасці, Спірын абяцае змяніць Канстытуцыю Беларусі і абмежаваць колькасць тэрмінаў знаходжання на пасадзе прэзідэнта. Таксама ён прапануе забараніць сваякам прэзідэнта займаць пасады кіраўнікоў цэнтральных органаў улады падчас яго кіравання і цягам 10 гадоў пасля сканчэння паўнамоцтваў.

Спірын заявіў: калі Лукашэнка «без крыві» перадасць уладу новаму прэзідэнту, то яго і ягоную сямʼю «ніхто не пакрыўдзіць». Калі ж падчас выбараў адбудуцца фальсіфікацыі, а супраць пратэстоўцаў выкарыстаюць АМАП, то прапанова блогера страчвае сэнс і «грамадзяне вольныя паступаць па ўласным меркаванні». Спірын не выключае, што ў такім выпадку Лукашэнку можа чакаць лёс румынскага дыктатара Чаўшэску.

Hавiны
Блогер Ціханоўскі заявіў, што ідзе ў прэзідэнты
2020.05.07 10:26
  • Павел Спірын – гэта ўжо трэці блогер, які абвесціў пра свой намер балатавацца ў прэзідэнты. Раней заявілі пра свой удзел у выбарах блогер Сяргей Ціханоўскі і Юрый Ганцэвіч. Нагадаем, выбары адбудуцца 9 жніўня.
  • Павел Спірын набыў вядомасць пасля свайго фільму «Айчым» пра Аляксандра Лукашэнку, дзе крытыкаваў яго і набліжаных асобаў. «Айчым» выйшаў напрыканцы 2017 году і набраў амаль 900 тысяч праглядаў на YouTube. Кансультаваў Спірына вядомы беларускі дакументаліст Юрый Хашчавацкі. Сам жа Павел не толькі не хаваў аўтарства, але і сам дасылаў спасылку на відэа чыноўнікам. Тады міліцыя распачала даследчае правяранне што да наяўнасці ў фільме прыкметаў абразы кіраўніка дзяржавы, блогеру пагражала да двух гадоў пазбаўлення волі. У выніку крымінальная справа не была распачатая.
  • 14 чэрвеня 2019 года Павел Спірын выклаў на сваім канале новы фільм пад назваю «Грань 2019». У фільме сцвярджаецца, што дачыненне да гандлю буйнымі партыямі наркатычных рэчываў мае «цэнтральны апарат МУС». Гэтую стужку суд уключыў у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Hавiны
Хто кіне выклік Лукашэнку на выбарах-2020? Гайд па патэнцыйных кандыдатах і стратэгіях
2020.05.08 15:09

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў