Блогер папрасіў дзяржкантроль растлумачыць прыборку Кастрычніцкай падчас мітынгу


Антон Матолька пытаецца, навошта камунальнікі ў плюсавую тэмпературу «прыбіралі снег».

Падаем тэкст звароту ў дзяржкантроль блогера.

Добры дзень.

Хацелася даведацца, у чым было эканамічнае абгрунтаванне масавай уборкі Кастрычніцкай плошчы з ужываннем тэхнікі (не менш за 6 аўтамабіляў) 22 лютага 2016.

Паводле прагнозаў, у гэты дзень тэмпература павінна была падняцца да плюс 6 градусаў, што азначала б, што снег з лёгкасцю растаяў бы.

Тэмпература паветра ў Менску + 5.94 ° а 14:20 паводле дадзеных метэаролагаў.

Пры гэтым былі абсалютна не прыбраныя тратуары ўздоўж вул.Леніна (ад скрыжавання з Ульянаўскай да Нямігі), Інтэрнацыянальнай, на пл.Свабоды. Аднак паток людзей на гэтых ходніках у разы вышэйшы, чым на велізарнай Кастрычніцкай плошчы.

Ці можна даведацца пра кошт уборкі Кастрычніцкай плошчы 22 лютага 2016 года, колькі было выдаткавана літраў паліва, і колькі чалавек былі задзейнічаныя?

Да тэкст Антон Матолька далучыў шэраг фотаздымкаў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў