Блогер Пальчыс знайшоўся на Акрэсціна – яму далі 30 содняў


Блогер Эдуард Пальчыс. Фота belsat.eu

Стала вядомае месцазнаходжанне папулярнага блогера Эдуарда Пальчыса, паведамляе «Наша Ніва».

Пра знікненне 29 верасня напісала ў Facebook жонка Эдуарда Вікторыя Пальчыс. Яна патрабавала, каб праваахоўнікі тэрмінова апавясцілі пра гэта яго адваката, калі ён затрыманы.

https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=2397946350501305&id=100008578895905

Стала вядома, што блогер Эдуард Пальчыс адбывае 30 сутак на Акрэсціна. Бацькі блогера пашлі пісаць заяву аб знікненні. Праваахоўнікі праверылі базу, аказалася, што ён на Акрэсціна.

Эдуард Пальчыс не пражываў у сябе дома ў Лідзе з моманту, як 15 чэрвеня атрымаў 15 содняў арышту за нібыта ўдзел у акцыі Сяргея Ціханоўскага на Камароўцы. На выходных Эдуард планаваў пакінуць краіну, але не прыйшоў у дамоўлены час да кіроўцы, які меўся даставіць яго да мяжы.

Апошні візіт Пальчыса ў сацыяльныя сеткі пазначаны абедам нядзелі, 27 верасня.

Блізкія са спасылкай на адваката паведамілі, што на Валадарцы, Акрэсціна і ў СІЗА КДБ яго няма. Але пасля таго, як бацькі блогера пашлі пісаць заяву аб знікненні, праваахоўнікі праверылі базу і выявілася, што ён на Акрэсціна. Эдуард Пальчыс адбывае 30 содняў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў