Блогер NEXTA: пункт незвароту пройдзены, цяпер трэба даціскаць


Не адзін год абараняў пакрыўджаных, даносіў людзям праўду дзеля дэмакратыі ў Беларусі. Праз ягоныя тэлеграм-каналы ў гэты час каардынуюцца прыхільнікі пераменаў, а МУС Беларсусі абвесціла маладзёна ў вышук… Belsat.eu размаўляў з блогерам NEXTA Сцяпанам Святловым.

300 паведамленняў на хвіліну

– Колькі гадзінаў на содні ідзе цяпер на сон, колькі на справу?

– У першыя дні пратэстаў даводзілася спаць 2-3 гадзіны. Цяпер пратэсты перасунуліся з ночы на дзень, таму атрымліваецца спаць нават па 7 гадзінаў.

– Адкрый таямніцу, колькі асобаў цяпер у тваёй камандзе?

– Цяпер склад узмоцнены – 6 асобаў замест 4-ох. Паколькі канал вырас да 2 млн, то мы не змаглі працаваць у такім складзе, як раней. Пашырацца будзем і надалей. Набіраць супрацоўнікаў і паказваць не толькі тое, што ў Беларусі адбываецца, але таксама пра Украіну і Расею.

– Колькі паведамленняў на содні атрымліваеце ад падпісантаў і колькі ідзе ў пабліш?

– У нармальным тэмпе – 200 паведамленняў на хвіліну, а цяпер 300 паведамленняў на хвіліну. Гэта больш за 100 тыс. паведамленняў на содні. На жаль не ўсё паспяваем дасканала вывучаць. Аддаем перавагу фота і відэа з моманту тут і цяпер. На жаль, не заўжды атрымліваецца спраўджваць цікавую інфармацыю тыпу, што Лукашэнка рыхтуецца да вылету ці пра тое, што ў Расеі яму рыхтуюць умовы.

– На адным з тваіх тэлеграм-каналаў – NехтаLIVE – больш за 2 млн падпісантаў… Як сталася, што яны зрабіліся адною з асноўных крыніцаў інфармацыі пад час выбараў і пасля іх?

На станцыі метро Пушкінская. Менск, Беларусь. 10 жніўня 2020 г.
Фота: ТК / Belsat.eu / Vot-tak.tv

– Калі пачаліся гэтыя пратэсты, то нам, як флагману айчыннага Тэлеграму, дасылалі найбольш паведамленняў і мы найбольш публікавалі. На той момант мы былі, бадай, адзіным каналам, які распавядаў свету, што адбывацца. Відэа з лагатыпам Nexta распаўзліся па ўсім свеце. Другая прычына, што ўлады заблакавалі інтэрнэт і нават буйнейшыя парталы, як TUT.by, не адчыняліся.

Аўтар забастоўкі і маршу за Свабоду

– Канал Nexta заклікаў на агульнанацыянальную забастоўку з 11 жніўня. Чаму менавіта страйкаваць?

– Забастоўка – адзін з найбольш эфектыўных і бяспечных спосабаў пратэсту. Мы ведалі, што такі від пратэсту непазбежны, бо Лукашэнка так проста ўладу не аддасць. У першыя дні гэтыя страйкі былі адзінкавыя, але у наступныя дні, паводле прыкладу іншых, людзі самаарганізаваліся. Самакіраваныя пратэсты і забастоўкі пачаліся і ўліліся ў марш за Свабоду 16 жніўня.

16 жніўня 2020 года на марш за Свабоду выйшлі каля 300 тыс. менчукоў і жыхары іншых гарадоў. Фота Belsat.eu

– Уласна 16 жніўня на тэлеграм-канале Nexтa была абвестка «Агульнаграмадзянскі марш за Свабоду». Ці вашая каманда пабачыла тое, што хацела?

– Па-шчырасці, многія ў рэдакцыі расплакаліся, бо не чакалі ўбачыць такой колькасці людзей на вуліцах гарадоў, як Ракаў, Быхаў, якія ніколі ў гісторыі не пратэставалі. У 15-тысячных гарадоў выходзілі некалькі тысяч – гэта значыць, што людзей дастала і яны будуць выходзіць, пратэставаць і страйкаваць надалей.

«Па Лукашэнкаўскім мітынгу, на які здолелі сагнаць каля 15 тысячаў асобаў (афіцыйна 65 тыс. – рэд. «Белсат»), было бачна, што Лукашэнка вельмі баіцца. Ён вельмі ўзрушаны і насцярожаны ды адчувае, што губляе глебу пад нагамі».

Hавiны
Фантастычны мітынг у Менску. 8-ы дзень пратэстаў. Галоўнае
2020.08.17 03:02

– Як мяркуеш, ці стане Пуцін (у тым ліку войскам) дапамагаць Лукашэнку ўтрымаць уладу?

– Я пагаджаюся з палітолагам Арцёмам Шрайбманам, які напісаў 10 пунктаў, чаму Расея не пойдзе на Беларусь, бо гэта не тое самае, што Крым. Там скандавалі «Расея!» і ўздымалі расейскія сцягі. У Беларусі на плакатах пішуць «Пуцін, мы справімся без цябе». Калі будзе інтэрвенцыя, пачнецца партызаншчына і моцны супраціў. Мяркую, што Расея не хоча таксама сур’ёзных санкцыяў.

«Расея з аднаго боку хоча скідання Лукашэнкі, а з іншага баіцца, што прыклад беларусаў падхопяць расейцы, скажуць «А мы што, не можам?» і пачнуць выходзіць не толькі ў Хабараўску».

https://redakcja.belsat.cloud/news/rasejski-amap-edze-u-belarus/?btid=d5b539c6770e46a30bce2cff66194ba8

– Тое, што цяпер адбываецца ў цябе на Радзіме – гэта Рэвалюцыя?

– Гэта рэвалюцыйная сітуацыя з працяглым пратэстам, які ўжо прайшло ў пункт незвароту. Назад ужо нельга, бо ўсе бачаць – людзей, якія супраць – большасць. Падтрымліваць Лукашэнку стала, як кажа моладзь, зашкварам. Ён ніколі не быў модны, але цяпер сорамна казаць, што ты падтрымліваеш Лукашэнку. Гэта канец кіраўніка Лукашэнкі. Засталося даведацца, якім чынам – праз пераходны Ўрад, ці праз перамовы. На жаль, ён пакуль не гатовы ісці насустрач. Цяпер гістарычныя падзеі, якіх ніколі ў Беларусі не было.

– Зазвычай у Рэвалюцыі ёсць лідар. А як цяпер – хто лідар ці лідары?

– Рэвалюцыю робіць народ. Не адзін чалавек і не два, бо яны супраць. Вядома, што ёсць асоба, якая супрацьпастаўляе сябе таму, хто цяпер ва ўладзе і працягвае яе ўзурпаваць – паводле шматлікіх сумленных пратаколаў пасля выбараў – гэта пераможца выбараў Святлана Ціханоўская.

У аб’яднаным штабе Святланы Ціханоўскай. Менск, Беларусь. 9 жніўня 2020 г.
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

Статус уцекача і эміграцыя сям’і

– Улада лічыць цябе адным з завадатараў… і абяцае 15 гадоў зняволення. Ці неяк змянілася тваё жыццё пасля гэтай навіны?

– Мяне і Рамана Пратасевіча, які з намі працуе, але, вядома, асацыюецца ўсё са мною, бо я ад пачатку ў гэтым праекце. Я цяпер у Польшчы і давёў сітуацыю да польскіх уладаў, атрымаў статус уцекача, які не дае магчымасці мяне выдаць Беларусі. Спробы ціску працягнуцца, але гэта вырашальна, бо справа палітычная.

«Шкада, што ў гэтай сітуацыі мае бацькі і брат мусілі часова выехаць з Беларусі, бо паступалі сігналы пра намер аказваць ціск і на іх».

– Калі ў Беларусі ўсё ж адбудуцца доўгачаканыя перамены, дзе будзеш жыць?

Hавiны
У Менску страйкуюць журналісты дзяржаўных медыяў. СТРЫМ
2020.08.17 10:19

– У Беларусі. Як толькі зменіцца сітуацыя, адразу ж вярнуся, бо гэта мая краіна і мая справа – даносіць людзям праўду.

– Як мяркуеш, валізкі давядзецца збіраць ужо ў гэтым годзе?

– Справа кардынальных пераменаў – справа 2-х тыдняў. Калі некаму здаецца, што мы выходзім і нічога не адбываецца, то запэўніваю вас – адбываецца.

«Нас інфармуюць, што ў вярхах чыноўнікі вагаюцца, пачуваюцца няёмка, бо разумеюць, што ўсё трымаецца на адным чалавеку, а людзі хочуць пераменаў. Калі забаставала нават «Белтэлерадыёкампанія», якая была рупарам усёй прапаганды на працягу 26-ці гадоў – гэта шмат кажа. Варта даціскаць да канца: забастоўкі, пратэсты, пераход улады мірным шляхам!»

Мэр Горадні Мечыслаў Гой на сустрэчы ў пратэстоўцамі 14 жніўня.
Фота: belsat.eu

Юлія Цяльпук Belsat.eu

Стужка навінаў