Блогер NEXTA: На будоўлі БелАЭС працуюць гастарбайтары з «ЛНДР»


У сваім Telegram-канале блогер NEXTA паведамляе, што ў Беларусі працуюць працаўнікі з акупаванага Данбасу, якіх на працу прывозяць расейцы.

Паводле блогера цяпер на будоўлі катастрафічна не хапае працоўных рук. У выніку Мінбуд дасылае прыватным фірмам лісты, патрабуючы спецыялістаў.

«Расатам» нават возіць на будоўлю гастарбайтараў з акупаваных раёнаў Украіны. Напрыклад, усю сістэму галоўных цыркуляцыйных трубаправодаў 1-га і 2-га энергаблокаў збіралі «спецыялісты» з так званых «ДНР» і «ЛНР», – інфармуе блогер.

У выніку, піша NEXTA, ужо выяўляюцца недаробкі і іншыя інцыдэнты. Гэтак, 22 ліпеня, каля 19:20 на АЭС аўтамабіль Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, выязджаючы са сваёй частцы на тэрыторыі БелАЭС на пажар у вёсцы Бярозаўка Астравецкага раёну, патрапіў колам у правал асфальту і перакуліўся.

Першы рэактар Астравецкай АЭС мусіць запрацаваць ужо ўвосень сёлета, другі – у наступным годзе. Пуск станцыі адкладвалі праз непрыемныя неспадзяванкі: падаў корпус рэактара, які пасля быў заменены.
Адна з галоўных прэтэнзіяў грамадскасці да будаўніцтва АЭС – закрытасць інфармацыі пра ўсё, што адбываецца на аб’екце і навокал.
Hавiны
На БелАЭС хутка запрацуе першы энергаблок
2019.04.08 13:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў