«Блізкаму чалавеку патрэбная аперацыя». Фрыстайліст Грышын прадаў алімпійскія медалі


Аляксей Грышын на п’едэстале.
Фота: noc.by

Два алімпійскія медалі беларускага фрыстайліста Аляксея Грышына прадалі на амерыканскім онлайн-аўкцыёне RR Auction. Золата Гульняў-2010 у Ванкуверы сышло за $ 68 750, бронза Алімпіяды-2002 у Солт-Лэйк-Сіці – за $ 28 410. Агульны выніковы кошт узнагародаў – $ 97 160.

У 2010-2014 гадах медалі былі часткай выставы Музею сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў Менску.

Hавiны
Вольга Корбут знайшла свой медаль ў музеі спорту ў Маскве
2018.04.01 10:28

У інтэрв’ю TUT.by Аляксей Грышын тлумачыў, што яго «блізкаму чалавеку патрэбная будзе сур’ёзная аперацыя, і патрэбныя вельмі вялікія грошы».

«Іншай магчымасці дапамагчы яму, акрамя як прадаць медалі, у мяне, на жаль, цяпер няма. Усе выручаныя грошы пойдуць на лекаванне», – адзначаў спартовец.

Паводле словаў алімпійскага чэмпіёна, жыццё чалавека «важнейшае за медалі».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў