Бліжэйшымі начамі ў Беларусі магчымыя замаразкі


Уначы 8 і 9 траўня ў Беларусі месцамі чакаюцца замаразкі да трох градусаў ніжэй за нуль. У прыватнасці, мінусавая тэмпература магчымая ноччу з серады на чацвер у ваколіцах Менску.

Паводле Белгідрамету, у бліжэйшыя два дні прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе краіны часам магчымыя дажджы, месцамі з навальніцамі.

Аб’ектыў
«Фішкі» прыгатавання шашлыкоў ад «Белсату»
2019.05.06 22:46

Вецер паўночны, паўночна-заходні ўмераны, у некаторых раёнах парывісты.

Удзень чакаецца ад 11 да 17 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе Беларусі толькі да 10 градусаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў