Бізнесовец з Полацку: Гатовы знізіць арэнду, калі чыноўнікі знізяць падаткі


Уладзімір Захараў, які валодае большасцю гандлёвых плошчаў у Полацку і Наваполацку, апублікаваў у сваім Facebook ліст, які атрымаў з мясцовага райвыканкаму, і адказ на яго. Чыноўнікі звярнуліся да прадпрымальніка з просьбай знізіць арэндную плату. Уладзімір Захараў распавёў «Белсату», што заклікае ўлады заняцца вырашэннем праблемаў, якія абрынуліся на бізнес і з якімі прадпрымальнікі засталіся сам-насам.

Уладзімір Захараў.
Фота: Facebook

Генеральны дырэктар Гандлёвага дому «Стрелец» Уладзімір Захараў распавёў «Белсату», што мясцовыя ўлады папрасілі яго разгледзець магчымасць зніжэння арэнднай платы. Прадпрымальнік кажа, што згодны пайсці на такі крок, але толькі калі мясцовыя ўлады знізяць падаткі, увядуць крэдытныя канікулы. Бізнесоўца падкрэслівае, што праз бяздзейнасць уладаў знізіць арэндную плату немагчыма.

Фота: facebook.com/vladimir.zaharov

Паводле прадпрымальніка, гараджане і мясцовыя ўлады бачаць, што ў гэты час многія бізнесоўцы вымушаныя спыніць дзейнасць па прычынах, якія ад іх не залежаць.

«Арандатары вымушана не працуюць, у іх няма крыніцы для аплаты арэнды, а мы, арэндадаўцы, не маем сродкаў на крэдыты, падатак на нерухомасць, зямельны падатак, адлічэнні на капітальны рамонт, аплаты за ацяпленне», – адзначае Уладзімір Захараў.

Hавiны
«Выручка нулявая». Як кірмаш у Віцебску перажывае крызіс?
2020.04.06 17:03

Прадпрымальнік кажа, што мясцовыя ўлады могуць і нават павінныя паспрыяць бізнесу. Уладзімір Захараў нагадвае, што ўлады вызначылі суму падатку на нерухомасць і далі права (а не абавязак) мясцовым уладам яго павялічваць, а менавіта ўжываць каэфіцыент ад нуля да 2,5. Кажучы простай мовай, гэтп права павялічваць падатак у два з паловай разы. Цяпер улады маглі б пайсці насустрач.

«На пару месяцаў адмяніце павышэнне падаткаў – зрабіце іх хоць бы звычайнымі, і мы тут жа на гэтую суму знізім абязальніцтвы арандатарам. Такая ж сітуацыя з адлічэннямі на капрамонт. Памер адзінага падатку для ІП (і прымяненне да яго павышаючых каэфіцыентаў) таксама вызначаюць мясцовыя улады», – кажа Уладзімір Захараў.

Але замест гэтага, паводле бізнесоўцы, улады звяртаюцца да бізнесу.

«Пакуль, на жаль, гэта іх бяздзейнасць. Мы ўсе верым, што гэты складаны час будзе нядоўгім. Але яго трэба перажыць. Тыя, хто ўпаўнаважаны прымаць рашэнні, могуць і мусяць зрабіць тое, што дазволіць людзям захаваць здароўе, працу і выжыць. Дык зрабіце ўжо тое, што відавочна варта зрабіць», – заклікае прадпрымальнік.

На пытанне «Белсату», ці прадпрымальнік не баіцца за свой бізнес, агучваючы такія тэзісы, Уладзімір Захараў сказаў, што гэта як мінімум смешна.

Hавiны
«Дапамогі ад дзяржавы няма». Як ва ўмовах пандэміі ўтрымаць бізнес і захаваць працоўныя месцы?
2020.04.04 08:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў