Бізнес заклікае ўрад неадкладна прыняць антыкрызісную праграму


Рэспубліканскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП) і Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя (БНПА) звярнуліся да ўраду Беларусі з прапановаю прыняць антыкрызісную праграму дзеля падтрымання бізнесу. Прадпрымальнікі прапанавалі чыноўнікам свой пакет захадаў для абмеркавання.

Бізнес-аб’яднанні звярнуліся да ўрадоўцаў з прапановаю адтэрмінаваць для субʼектаў гаспадарання выплаты ўзносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Прадпрымальнікі лічаць, што бізнесоўцаў неабходна вызваліць на 3-4 месяцы ад гэтых выплатаў. Пазней увесці растэрмінаванне выплаты запазычанасці па плацяжах на 6-12 месяцаў без спагнання штрафных санкцыяў.

Заклікаюць прадпрымальнікі і адмяніць дэкрэт №3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва», і ўвесці адмысловыя падатковыя вылічэнні для працаўнікоў, якія працуюць аддалена.

Таксама бізнес-саюзы лічаць неабходным абʼявіць з 1 красавіка да 31 снежня 2020 года мараторый на правядзенне правяранняў.

Стаўку па арэнднай плаце бізнесоўцы прапануюць зменшыць на працягу шасці месяцаў на 50 %.

Паводле РСПП, неабходнай захадай зʼяўляецца і магчымасць увядзення «падатковых вакацыяў» для прадпрымальнікаў, якія вымушана прыпынілі сваю дзейнасць.

ВІДЭА
31 сакавіка ўрад вырашыць, як дапамагчы бізнесу і прадпрыемствам на тле пандэміі
2020.03.24 17:01

СК belsat.eu

Стужка навінаў