Біятланісты зборнай Беларусі падпісалі праўладны ліст. Акрамя адной спартоўкі


Новыя подпісы спартоўцаў з’явіліся пад праўладным лістом на сайце звароту Athletes.by. Амаль уся зборная Беларусі па біятлоне падпісала ліст праўладных спартоўцаў, паведамляе Tribuna.

Біатланістка Ганна Сола. sport.ru / Андрэй Іваноў

Праўладны ліст падпісалі біятланісты зборнай Беларусі: Віктар Крыўко, Антон Смольскі, Адэліна Сабітава, Дзмітрый Лазоўскі, Максім Варабей, Сяргей Бачарнікаў, Ірына і Алена Кручынкіны, Дзінара Алімбекава, Ірына Крыўко, Раман Ялётнаў і Мікіта Лабастаў.

Адзінай біятланісткай зборнай, якая не стала падпісваць зварот, стала Ганна Сола.

Між тым Бачарнікаў, Лабастаў, Сабітава і сёстры Кручынкіны з’яўляюцца натуралізаванымі расейцамі.

Нагадаем, што раней вядомая экс-біятланістка зборнай Беларусі Надзея Скардзіна падпісала свабодны ліст спартоўцаў.

АД, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў