Біятланіст Уле Эйнар Б'ёрндален выказаў надзею, што яго дачка будзе выступаць за Нарвегію


Вызначыцца з выбарам сцяга Ксеніі Б’ёрндален давядзецца ў 2034-м.

Нарвежскі біятланіст Уле Эйнар Б’ёрндален выказаў спадзяванні, што іх з Дар’яй Домрачавай дачка будзе выступаць за Нарвегію, у выпадку калі стане біятланісткай.

«У першую чаргу ёй павінна падабацца катацца на лыжах, – кажа біятланіст. – Невядома, кім яна стане – у яе ёсць усе магчымасці. Ці будзе яна лыжніцай, біятланісткай або зоймецца чымсьці іншым. Самае важнае, каб у яе была добрае жыццё».

«Яна можа вырашыць сама, за якую краіну ёй выступаць. Да 18 гадоў у яе падвойнае грамадзянства. Пасля гэтага ёй давядзецца зрабіць выбар. Але выкажу здагадку, што, напэўна, хтосьці будзе цягнуць за нейкія нітачкі», – цытуе спартоўцу «Інтэрфакс» са спасылкай на «Dagbladet».

Б’ёрндален і Домрачава сталі бацькамі 1 кастрычніка 2016 года.

ДД

Стужка навінаў