Біяметрычныя пашпарты з'явяцца ў Беларусі ўжо ў наступным годзе


Міністэрства ўнутраных спраў 1 студзеня 2020 года распачне пачне выдаваць грамадзянам Беларусі ID-карты, а таксама біяметрычных пашпартоў для выезду за мяжу. Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканалу СТВ кіраўнік дэпартаменту па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

«Біяметрычныя пашпарты будуць таксама папяровыя. Гэта значыць, яны падобныя, у прынцыпе, на нацыянальны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які мы афармляем цяпер. Яны будуць проста мець электронны носьбіт інфармацыі. Ёсць ужо рашэнне кіраўніка краіны ў гэтай справе», – сказаў Бягун.

Кіраўнік дэпартаменту па грамадзянстве і міграцыі МУС таксама распавёў, у чым перавага біяметрычнага пашпарта.

«Па-першае, біяметрычны пашпарт прызначаны выключна для выезду за мяжу. Ён мае 30 старонак, прызначаных для візаў і адзнак аб перасячэнні мяжы. Акрамя таго, мяркуецца і плануецца, што грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа адначасова мець два біяметрычных дакументы для перасячэння мяжы – для таго, каб палегчыць яго мабільнасць. Акрамя таго, біяметрычны пашпарт мае так званы электронны чып, дзе будуць утрымлівацца ўсе яго персанальныя дадзеныя», – дадаў Аляксей Бягун.

Фактычна, уладальнік біяметрычнага пашпарта выклікае менш недаверу ў прадстаўнікоў праваахоўных органаў, а таксама ў кампетэнтных органаў замежных дзяржаў, якія адказваюць за перасячэнне мяжы або за выдачу віз.

Акрамя таго, ён мае значна больш ступеняў абароны ад падробкі.

Hавiны
У Расеі нумар мабільнага зможа замяніць пашпарт
2018.06.28 09:05

СК, belsat.eu

Стужка навінаў