Біяметрычныя пашпарты ў Беларусі будуць выдаваць са студзеня 2021 года


Выдаванне біяметрычных пашпартоў, а таксама ID-картаў, пераносіцца на год. Начальнік Дэпартаменту грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун распавёў, што кампанія выдавання гэтых дакументаў пераносіцца са студзеня 2020 года на студзень 2021 года, паведамляе МУС.

«Пачатак кампаніі, які планаваўся на 1 студзеня 2020 года, пераносіцца на год», – сказаў Аляксей Бягун.

Перанос тэрмінаў выдавання біяметрычных пашпартоў і ID-картаў, паводле словаў кіраўніка дэпартаменту, абумоўлены неабходнай падрыхтоўчай працай і наладжваннем сувязі паміж усімі інфармацыйнымі рэсурсамі краіны.

Біяметрычны пашпарт будзе выдавацца для замежных паездак. А вось ID-карта – дакумент для выкарыстання ўнутры краіны. Плануецца, што ID-карта будзе ўтрымліваць электронны лічбавы подпіс і дзякуючы гэтаму яе можна будзе ўжываць у межах электроннага ўраду, а таксама выкарыстоўваць для атрымання дыстанцыйных паслугаў.

Пры гэтым грамадзяне змогуць працягваць выкарыстоўваць існыя пашпарты да заканчэння тэрміну іх дзеяння.

Раней планавалася ўвядзенне ў Беларусі біяметрычных пашпартоў і ID-картаў з 2019 года. Пазней тэрміны былі перасунутыя на 2020 год. Цяпер яшчэ на год.

Hавiны
Біяметрычныя пашпарты з’явяцца ў Беларусі ўжо ў наступным годзе
2019.03.14 07:16

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў