Біццё гаршкоў на светлагорскай кухні

Была ў гады постперабудоўнай рэкламы і такая рэклама. Сядзіць у тэлеэкране мужык. Маўчыць. Потым кажа: «Надыдзе дзень, і я скажу ўсё, што думаю на гэты конт».

З якой нагоды? Што ён думае і ці думае наогул? Калі надыдзе гэты дзень і ці надыдзе ён калі-небудзь у прынцыпе? Памятаю, што абмяркоўвалася гэта ўсё прыкладна пасля месяца гэтага дзіўнага рэкламнага праекта. І ўсіх сапраўды цікавіла – так што менавіта ён скажа і з якой нагоды?

Лукашэнка 14 лютага 2020 года ў Светлагорску. Крыніца – president.gov.by

Інтрыга доўжылася, здаецца, прыблізна паўгода. А потым, калі дзіўны мужык дастаў усіх смяротным чынам, так што народ пачаў плявацца толькі праз адно яго з’яўленне на экране (але ішоў 1992 год, асабліва не паплюешся, паколькі пераключаць канал амаль няма куды), ён раптам сапраўды вымавіў асэнсаваную фразу:

– Купляйце акцыі МЕНАТЭП!

І тут ва ўсіх проста заняло мову. Паўгода з хвосцікам ўсе чакалі, спадзяваліся на нешта эпахальнае, а тут, аказваецца, спрытныя рэкламісты такім чынам прадавалі свой рэкламны прадукт таму, хто больш дасць. Болей даў МЕНАТЭП. Даў бы ЛУКОЙЛ – было б:

– Запраўляйце аўтамабілі на запраўках ЛУКОЙЛа!

Ну, ці яшчэ што-небудзь у гэтым родзе.

Прыкладна такая ж гісторыя здарылася пасля перамоваў у Сочы. Прайшоў амаль тыдзень. Выказваліся ўсе, хто толькі мог. Віцэ-прэм’ер Круты проста песні спяваў, распавядаючы, як менавіта мы прасілі, каб нам прадавалі расейскую нафту па сусветнай цане. Але, па сканчэнні тыдня, ці то разьбу ў прэзідэнта сарвала, ці то яго пераклініла, але выказаўся ён зусім не ў духу віцэ-прэм’ера Крутога. Са сказанага перад працоўнымі Светлагорскага камбіната беленай цэлюлозы вынікала, што сусветную цану на нафту нам гнюсна навязалі, што калі так, то па сусветных коштах мы будзем купляць у розных іншых месцах, а што не дакупім, то будзем адпампоўваць з расейскай нафты, якая ідзе па нашай тэрыторыі на захад, столькі, колькі Расія нам недапаставіла.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, дзе збіраецца знайсці замену расейскай нафце
2020.02.14 15:58

Не думаю, што гэта пах беленай цэлюлозы так падзейнічаў на Аляксандра Рыгоравіча, узбудзіўшы яго да жыцця з новай сілай. Хутчэй, ён проста тыдзень чакаў, пакуль яго ўгаворы падзейнічаюць і Пуцін адступіць. Ну, або адкупіцца, пагадзіўшыся змяніць умовы прадастаўлення крэдыту па будаўніцтве беларускай АЭС. А тут тыдзень прайшоў – нічога не змянілася. Чакаць другі тыдзень Лукашэнка не стаў, паколькі было б у дакладнасці паводле казкі вялікага паэта з аблітымі чырвонай фарбай Піліпа Шаўрова рукамі:

– Гэтак тыдзень, другі мінае.

Яшчэ горш уздурэла старая.

А эмоцыі і так хлынулі праз край, больш «уздурыцца» проста няма куды.

Паколькі большасць чытачоў чакаюць, што зараз я распавяду гісторыю з уласнага жыцця, давядзецца распавядаць.

Пуцін і Лукашэнка ў Сочы. Фота Kremlin Pool / Russian Look / Forum

У той момант, калі на Аляксандра Рыгоравіча ўздзейнічала беленая цэлюлоза, мне патэлефанаваў адзін знаёмы медыя-менеджэр, з якім мы напярэдадні абмяркоўвалі праблему: дык ёсць рэальная пагроза беларускаму суверэнітэту ці яе няма? Патэлефанаваў, з радасцю пачаў цытаваць БелТА, дзе Лукашэнка заяўляў, што ў праславутай не падпісанай трыццатай «дарожнай мапе» гаворка ішла аб стварэнні наднацыянальных органаў.

– Што ёсць стварэнне наднацыянальных органаў, калі не пагроза нашай незалежнасці?

– Прабачце, Вы гэтую «мапу» бачылі?

– Не, але Лукашэнка кажа!

– А ён яе падпісаў?

– Не, але прапаноўвалі.

– А ён не ведаў, што будуць прапаноўваць? Ён жа Саюзную дамову падпісваў, дзе ўсё гэта чорным па белым…

– Каб ведаў.

– Дык у чым жа справа? Ён што – маленькі хлопчык, які не ведаў, што падпісвае? Або гулец-кідала, які заведама збіраўся «кінуць» партнёра?

– Ты не так зразумеў.

Hавiны
Лукашэнка: у Крамлі разумеюць інтэграцыю як паглынанне Беларусі
2020.02.14 12:42

А як менавіта я павінен разумець? Нож да горла прыставілі? Мяркуючы па тым, што вярнуўся жывым з Сочы, нажа там не было. Цану на нафту не знізілі? Мілы, пайшоў нах…, купім у іншым месцы! Тады – якая менавіта пагроза? І ў чым менавіта подзвіг абароны суверэнітэту, ды яшчэ такі, што сама Святлана Алексіевіч раптам пачала выказваць кіраўніку беларускай дзяржавы кампліменты? Не бачу подзвігу. Ёсць выкананне свайго канстытуцыйнага абавязку. Быў бы іншы прэзідэнт – і ён павінен быў бы выконваць гэты ж абавязак. Не – да Януковіча, б..дь, у Растоў на Доне!

Там прамовы прамаўляй!

Няма ніякага подзвігу. Ёсць паводзіны сварлівай бабы на камунальнай кухні: дачакалася, пакуль суседка апынулася за дзвярыма, і пачала гаршкі біць, галосячы:

– Ах ты ж, скаціна, да чаго мяне давяла!

Вось гэты тыдзень сышоў на тое, каб дачакацца: суседка засталася за дзвярыма і саступкамі ад яе не пахне. Прыйшоў час біць гаршкі.

Дарэчы, ужо не ў першы раз маем справу з падобнымі істэрыкамі. Без іх абысціся можна. Але ў нас выбары. Яшчэ два-тры ўдыхі беленай цэлюлозы – і можна запрашаць спадарыню Алексіевіч у давераныя асобы. А раптам тады дакладна не адмовіць.

Аляксандр Фядута/АА belsat.eu

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў