Білі Айліш і Тэйлар Сўіфт прызнаныя лепшымі паводле «MTV»


Падчас цырымоніі ўзнагароджання.
Фота: mtvema.com

Тэлеканал «MTV» правёў цырымонію ўганаравання прэміяй «Europe Music Awards». Галоўныя ўзнагароды атрымалі выканаўцы Білі Айліш, Тэйлар Сўіфт і Шон Мэндэс.

Амерыканская спявачка Білі Айліш перамагла як лепшы новы выканаўца і атрымала ўзнагароду за лепшую песню – «Bad guy».

Канадзец Шон Мэндэс прызнаны «Лепшым артыстам» 2019 года.

Hавiны
Дэйвіда Лінча ўзнагародзілі ганаровым «Оскарам»
2019.10.28 09:26

А амерыканская выканаўца Тэйлар Сўіфт атрымала прыз за лепшае відэа – кліп на песню «ME!».

Лепшай поп-спявачкай прызнаная амерыканка Холзі (у яе ж узнагароды за лепшы выгляд), а ў жанры хіп-хоп – Нікі Мінаж. Перамогу сярод рокераў святкавалі «Green Day».

Прызам за самую вялікую армію фанатаў уганараваны паўднёвакарэйскі гурт «BTS», які таксама адзначаны за найлепшы жывы выступ.

Лепшым выканаўцам паводле «MTV Russia» стала ўкраінская спявачка Maruv.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў