Білі Айліш атрымала пяць прэміяў «Грэмі»


Поп-зорка з ЗША Білі Айліш падчас цырымоніі ўручэння «Грэмі-2020» атрымала адразу ж пяць прэміяў – у тым ліку за найлепшы дэбют, найлепшую песню і найлепшы альбом, паведамляе «Бі-Бі-Сі».

Айліш стала самым маладым уладальнікам «Грэмі» у гісторыі прэміі.

«Я шмат жартую пра ўсё, але я шчыра хачу сказаць, што я вельмі ўдзячная», – сказала Білі Айліш.

Айліш дасталіся прэміі ў чатырох самых катэгорыях – лепшая песня, лепшы запіс, альбом года і лепшы новы музыкант.

У апошні раз такую ​​калекцыю за адзін год змог сабраць Крыстафер Крос у 1981 годзе.

Творы Білі Айліш досыць трывожныя, ламаюць тыповую структуру поп-трэкаў і адводзяць слухача ў цёмныя глыбіні незвычайнага гуку.

СК belsat.eu

Стужка навінаў