Білборды з Някляевым і Жыгамонтам доўга не правіселі


Не больш за палову дня правіселі білборды з выявамі Някляева і Жыгамонта на вуліцы Машэрава ў Менску. Шчыты акцыі #добрыясловы знялі паводле загаду зверху.

Адзін з аўтараў акцыі #добрыясловы Павел Белавус яшчэ падчас ўсталявання білбордаў выказваў меркаванне, што іх могуць зняць неўзабаве. Што, дарэчы, і адбылося.

Я патэлефанаваў у рэкламную агенцыю, якая вывешвала плакаты,- распавёў Павал Белавус, – мне сказалі, што ад іх запатрабавалі тэрмінова замяніць выявы. Чаму, як і хто – не ведаю. Разумею, што нават у агенцыі, якая ставіла плакаты, могуць узнікнуць праблемы. Выглядае, што нехта пабачыў партрэт Някляева, перапалохаўся гэтага. Заадно прыбралі і Жыгамонта. Але добра, што павесілі нашыя ранейшыя плакаты, бо мы штомесяц плацім за гэтае месца.

Ініцыятары акцыі планавалі назаўтра вывесіць на гэтым месцы білборды з Лявонам Вольскім і Меліцінай Станютай

СК, belsat.eu

Стужка навінаў