Біл Гейтс вылучыў 10 млн долараў на барацьбу з новым каронавірусам


На барацьбу з новым каронавірусам фонд Біла і Мелінды Гейтс выдзеліў 10 млн долараў ЗША. Палова гэтай сумы пойдзе ў Кітай, яшчэ 5 мільёнаў прызначаныя для краінаў Афрыканскага саюзу, адзначаецца ў заяве арганізацыі, апублікаванай у Twitter.

Фонд ужо распачаў працу з шэрагам кітайскіх арганізацыяў. 10 мільёнаў долараў ЗША фонд выдаткоўвае не толькі на распрацаванне вакцыны, але таксама і на захады па выяўленні інфікаваных. Сродкі пойдуць на лабараторныя даследаванні і дагляд за пацыентамі, у якіх выявілі каронавірус.

Выпадкі захворвання выяўленыя ў 30 правінцыях Кітаю. Медыкі назіраюць за 6793 асобамі, у якіх падазрэнні на вірус. Колькасць загінулых ужо склала 106 чалавек, з якіх 26 асобаў памерлі за апошнія суткі.

СК belsat.eu

Стужка навінаў