Без візы ў Польшчу ды яшчэ лоўкостам з гарадзенскага аэрапорту – мара ці будучыня?


Дэкрэт аб бязвізавым рэжыме для замежнікаў уступіў у сілу.

Першым «бязвізавым» ганаровым турыстам стаў Маршалак Падляскага ваяводства Ежы Ляшчынскі, які разам з дэлегацыяй прыплыў на Аўгустаўскі канал. Маршалак адзначыў, што сонечнае надвор’е з’яўлецца добрай прыкметай таго, каб адкрыццё бязвізавага руху прыцягнула шмат турыстаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”384175″ img_size=”large”][vc_single_image image=”384167″ img_size=”large”][vc_single_image image=”384163″ img_size=”large”][vc_column_text]

«Бязвізавы памежны рух дазволіць нам развіваць кантакты паміж нашымі народамі і эканоміку нашага рэгіёну. Канешне нашае ваяводства хацела б, каб уезд для беларусаў у памежную зону Польшчы таксама быў бязвізавы, але трэба памятаць, што мы знаходзімся ў Еўразвязе і ў нас шмат абмежаванняў. Але мяркую, што ў будучыні гэта стане магчымым», – зазначыў Ежы Ляшчынскі.

Кіраўніка Падляскага ваяводства на беларускім баку сустракаў кіраўнік гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Краўцоў, які таксама ўпэўнены, што бязвізавы рух – гэта новы этап у развіцці турызму на Гарадзеншчыне.[/vc_column_text][vc_single_image image=”384192″ img_size=”large”][vc_single_image image=”384179″ img_size=”large”][vc_column_text]«Гарадзеншчына багатая сваймі гістарычнымі і прыроднымі помнікамі. Яна прываблівае турыстаў з іншых краінаў, але нам патрэбная інфраструктура. Новыя магчымасці, якія паўсталі перад намі, дазволяць нам больш актыўна працаваць у гэтым плане. Пры падтрымцы Еўразвязу сёння адкрываецца новая праграма транспамежнай супрацы. Будзем адчыняць новыя турыстычныя маршруты. Хочам задзейнічаць нашыя лагістычныя магчымасці. Мы маем добрую чыгуначную камунікацыю з Варшавай, Кракавам, не кажучы пра Беласток. У планах таксама выкарыстаць магчымасці нашага аэрапорту. Лоўкоставыя (рэйсы, якія абслугоўваюцца таннымі перавозчыкамі) вандроўкі вельмі папулярныя ў Еўропе. Чаму б і нам гэтым не скарыстацца?».

Новыя магчымасці патрабуюць аднак вялікіх фінансавых сродкаў, – лічыць намеснік старшыні Рэспубліканскага Турыстычна-спартыўнага Саюзу Сяргей Каляда.

«Пад пытаннем застаецца, дзе ўзяць грошы? Мы для Еўропы – белая пляма. Мы для яе невядомыя. Трэба будаваць гатэлі, хостэлы, пункты харчавання, арганізоўваць паслугі. Паўсюды павінны быць пабудаваныя стаянкі для ровараў. Еўропа прызвычаілася да пэўнага ўзроўню сэрвісу», – кажа Каляда.

На неадпаведны стан турыстычнага сэрвісу і паслугаў указваюць таксама і мясцовыя ўладальнікі аграсядзібаў, якія лічаць, што рэгіён Аўгустаўскага каналу непатдрыхтаваны да хвалі турыстаў, на якую разлічваюць улады.[/vc_column_text][vc_single_image image=”384196″ img_size=”large”][vc_single_image image=”384139″ img_size=”large”][vc_single_image image=”384119″ img_size=”large”][vc_column_text]«У першую чаргу трэба дазволіць купацца. Вельмі цяжка тлумачыць турыстам, чаму людзі ў форме выганяюць іх з вады. Таксама распранальні пабудаваць на пляжах. Трэба стварыць умовы. Усё ж такі цяпер адчуваецца дыскамфорт. Ездзяць памежнікі, правяраюць людзей. А каб не перашкаджаць адпачынку, патрэбна магчымасць адчуваць сябе свабодна», – распавядае ўладальнік аграсядзібы Генрых Станіслававіч.

«Пяць кіламетраў ад нас палякі прывозяць немцаў, галандцаў. Кожны еўрапеец за суткі пакідае прыкладна па 100 Еўра. Няўжо Беларусі не патрэбна лішняя валюта?», – дадае ўладальнік аграсядзібы «Тартак».[/vc_column_text][vc_single_image image=”384155″ img_size=”large”][vc_single_image image=”384151″ img_size=”large”][vc_column_text]Цяпер у беларускай частцы Аўгустаўскага парку знаходзіцца сем аграсядзібаў. Іх уладальнікі таксама звяртаюць увагу на адсутнасць належнай рэкламы.

«Прыязджаюць людзі – няма дзе спыніцца. З Менску прыязджалі, так і паехалі. Усё раней гаварылі: гасцініцы будуць будаваць, кавярні. На самой справе нічога няма. Усё заціхла і заглухла. Нічога не будуецца і не мяняецца. У нас тут ужо два гады нават і параход не спыняецца каля Соніч», – кажа мясцовая жыхарка.

«Якія турысты? Тут у туалет няма дзе нармальна схадзіць», – шчыруе мыжчына з суседняй вёскі.

Усе фотаздымкі

Паўліна Валіш, belsat.eu

Стужка навінаў