Без танкаў, але з дыпламатамі: якім будзе 9 траўня?


Святкаванне Дня Перамогі становіцца больш камерным.

У наступны панядзелак замест традыцыйнага параду пройдзе нетрадыцыйнае шэсце: тры калоны, якія будуць складацца з дыпламатаў, артыстаў, спартоўцаў ды моладзі, пачнуць рух з трох пунктаў – з вуліцаў Захарава, Кісялёва і ўваходу ў Купалаўскі сквер з боку праспекту Незалежнасці. Яны сустрэнуцца на плошчы Перамогі, дзе іх павітаюць ветэраны, а ваенны аркестр заіграе «Майскі вальс» Лучанка.[/vc_column_text][vc_single_image image=”180898″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Агулам у шэсці возьмуць удзел больш з 5 тыс. чалавек.

«Людзі, якія ідуць у калонах, будуць несці партрэты герояў вайны або сваіх сваякоў, якія бралі ўдзел у баявых дзеяннях або працавалі ў тыле. Гэта яшчэ раз падкрэсліць еднасць усяго народа ў гэтае вялікае свята», – заявіла ў размове з тэлеканалам СТВ першая намесніца міністра культуры Ірына Дрыга.

Учора на плошчы Перамогі прайшла першая рэпетыцыя параду

Глядзіце таксама >>> Як праходзіла рэпетыцыя параду (фотарэпартаж)[/vc_column_text][vc_single_image image=”180919″ img_size=”large”][vc_column_text]Сёння ўвечары цэнтр Менску будзе перакрыты зноўку для чарговай – і апошняй – рэпетыцыі.

«Упершыню мы набылі новыя феерверкі, якія маюць назвы «чырвоны мак», «аксаміт», «герань». Відовішча абяцае быць вельмі прыгожым і яскравым», – кажа Уладзімір Макараў з упраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны.

ДД

Стужка навінаў