Без рэформаў сённяшнія 30-гадовыя беларусы не пабачаць пенсіі


1 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Міжнародны дзень сталых людзей. Але ці здольная беларуская дзяржава забяспечыць сваіх дзейных і будучых пенсіянераў?

Што маем?

Паводле Белстату, у нашай краіне на пачатак 2019 года пражывала 2,09 млн людзей, старэйшых за 60 гадоў. Гэта больш, чым кожны пяты жыхар Беларусі. За апошнія дзесяць гадоў колькасць людзей сталага веку павялічылася на 322 тыс. чалавек, або на 18,2 %.

З 2017 году ў Беларусі паводле ўказу Лукашэнкі падвышаецца пенсійны век. На сёння ён складае 61,5 года для мужчынаў і 56,5 для жанчын, а праз тры гады дасягне 63 і 58 гадоў адпаведна.

Hавiны
На 26 рублёў: у Беларусі павышаюць пенсіі
2019.07.22 15:04

Сярэдні памер прызначаных пенсіяў паводле веку – Br 446,84. Пры гэтым мінімальная працоўная пенсія складае Br 242,88, калі чалавек працаваў 25 (мужчына) ці 20 (жанчына) гадоў. Сацыяльная пенсія тым, хто не мае такі стаж – Br 115,46. Разам з тым шэраг катэгорыяў пенсіянераў можа разлічваць на дадатковыя выплаты, што павялічваюць іхную пенсію.

Апошні раз пенсіі ў краіне павялічваліся 1 жніўня. Па планах ураду, да канца гэтага году сярэдняя пенсія па ўзросту павінна складаць не менш за 40 % ад сярэдняга заробку.

На дзяржаву спадзявацца не варта

Hавiны
«Мы на месцы не сядзім». TETRIS CHALLENGE з двума мянчанкамі сталага ўзросту
2019.10.01 08:00

А на якія пенсіі змогуць разлічваць беларусы, якім сёння 30-35 гадоў? Пра гэта мы распыталі навуковую супрацоўніцу Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтру BEROC Марыю Акулаву.

Паводле суразмоўцы, перад тым, як павялічыць пенсійны век, праводзілася даследванне. Яно паказала, што ў гэтай сферы тэрмінова патрэбныя рэформы. Інакш давядзецца зноў падвышаць пенсійны век – не менш, чым да 65-67 гадоў як для мужчынаў, так і жанчын. І гэта толькі для таго, каб забяспечыць сённяшніх пенсіянераў.

Hавiны
Беларусы змогуць атрымліваць польскія пенсіі
2019.07.29 11:01

Марыя Акулава адзначыла важнасць якаснага рэфармавання пенсійнай сістэмы. Напрыклад, неабходна ўносіць назапашвальны элемент. Таксама патрэбныя рэформы ў сістэме дапамогі беспрацоўным і жанчынам у дэкрэце. Але «гэта цяжкі і балючы працэс».

Таму трэба «ўжо з гадоў 30 пачынаць самастойна адкладваць пэўныя грошы» на старасць.

«Хай то будзе нейкае добраахвотнае страхаванне, ці якія-небудзь дэпазіты. Калі ў сённяшніх умовах разлічваць, што мне 30 і я да 65 буду працаваць, то не факт, што будзе нейкае гарантаваная пенсія з боку дзяржавы», – заявіла эканамістка.

Адкладваць 10 % прыбытку

Аб’ектыў
Што рабіць на пенсіі? Дзеляцца жыхары Магілёва
2019.07.05 22:47

Экспертка мяркуе, што рызыкі незахавання ашчаджэнняў, як гэта было падчас распаду СССР, зараз няма, бо істотна вырас прафесіяналізм Нацыянальнага банку. А тыя, хто не давярае беларускім банкам, могуць звярнуцца да замежных. Можна скарыстацца і паслугамі міжнародных страхавых кампаніяў, якія «паказваюць сябе дастаткова паспяхова на рынках цягам дзясяткаў гадоў». Варыянтам інвеставання Марыя Акулава назвала і карпарацыйныя аблігацыі буйнога гульца, у якога «верагоднасць таго, што ён здуецца ці схлопнецца, невысокая».

На сваю дадатковую пенсію суразмоўца раіць адкладваць хаця б 10 % штомесяцовага прыбытку, каб ствараць «паступова падушку бяспекі».

Аб’ектыў
Петыцыю за права пажыць на пенсіі накіравалі ў Міністэрства працы
2019.05.23 22:30

Марыя Акулава не выключае, што прыкладна праз пяць гадоў улады Беларусі могуць прыступіць да пэўных рэформаў у сацыяльнай сферы, «бо адкладваць [вырашэнне пытання. – Рэд. Belsat.eu] робіцца ўсё цяжэй і цяжэй».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў