«Без незалежнай Беларусі не будзе незалежнай Украіны». У Вярхоўнай Радзе павіншавалі беларусаў з Днём Волі

ВІДЭА

Ян Мельнікаў і Ігар Гузь. Фота - Фэйсбук

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, адзін з стваральнікаў атраду «Пагоня» Ігар Гузь выказаў упэўненасць, што Дзень Волі мусіць адзначацца ў Беларусі на дзяржаўным узроўні.

«Беларусь сёння перажывае нелёгкі этап у сваім гістарычным развіцці і мае прэзідэнта, для якога ўсё беларускае – чужое. Таму жадаю беларусам давесці да канца справу, якую пачалі заснавальнікі Беларускай Народнай Рэспублікі – а менавіта стварыць на самой справе незалежную нацыянальную дзяржаву. Я перакананы, што гэта вам па сілам, а ўкраінцы, калі будзе трэба – дапамогуць», – заявіў Гузь падчас брыфінгу ў Вярхоўнай Радзе.

Ігар Гузь прамаўляў на брыфінгу па-беларуску. «Без незалежнай Беларусі не будзе незалежнай Украіны», – падкрэсліў ён падчас выступу.

На брыфінгу таксама выступіў беларускі добраахвотнік Ян Мельнікаў. «Я вельмі ўдзячны, што ў такі цяжкі час для Украіны беларусы могуць чуць словы падтрымкі нашаму народу і віншаванні з нагоды стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі«, – адзначыў ён.

У Вярхоўнай Радзе Украіны прайшоў брыфінг да 100-годдзя незалежнасці БНР

У Вярхоўнай Радзе Украіны прайшоў брыфінг да 100-годдзя незалежнасці БНР Народны дэпутат Украіны Ігар Гузь разам з беларускім добраахвотнікам Янам Мельнікавым правялі ў Вярхоўнай Радзе брыфінг прымеркаваны да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. З нагоды гэтага свята Ігар Гузь выступіў па-беларуску. Ён адзначыў, што ўжо доўгі час падтрымлівае беларускіх патрыётаў у барацьбе супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнка: "Я маю больш сотні беларускіх сяброў, з якімі мы змагаемся і будзем змагацца супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнка". Таксама ў 2014 годзе парламентарый падтрымаў стварэнне беларускага добраахвотніцкага Атраду "Пагоня", які дапамагаў Украіне змагацца супраць расійскай агрэсіі на Данбасе.Нардэп пажадаў беларусам давесці да канца справу, якую пачалі заснавальнікі Беларускай Народнай Рэспублікі, а менавіта стварыць на самой справе незалежную нацыянальную дзяржаву. “Я перакананы, што гэта вам па сілам, а ўкраінцы пры патрэбе дапамогуць. Таксама ў гэты дзень хачу падзякаваць беларускім добраахвотнікам, якія ваявалі і пралівалі сваю кроў за Украіну”,- адзначыў Ігар Гузь. Таксама падчас брыфінгу выступіў беларускі добраахвотнік Ян Мельнікаў, які ў складзе Тактычнай групы «Беларусь» далучыўся да абароны Украіны.“Я вельмі ўдзячны, што ў такі цяжкі час для Украіны беларусы могуць чуць словы падтрымкі нашаму народу і віншаванні з нагоды стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёння беларусы бачаць, што ў нас ёсць сапраўдныя сябры, такія як спадар Ігар Гузь”, – адзначыў Мельнікаў.#БНР100 з Yan Melnikau Ігор ГузьПрэс-служба Грамадскага сектару Атраду «Пагоня»

Publié par Грамадскі сектар Атраду "Пагоня" sur jeudi 22 mars 2018

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары