Без каментароў: піцерскія «казакі» зладзілі «контрсанкцыйны рэйд» у супермаркет


Адзін з правяральнікаў, зорка расейскага шансону Стас Барэцкі, парваў зубамі дзве бляшанкі піва, дэманструючы сваю нянавісць да замежнай прадукцыі.

«Што гэта за алей? Наш? Расейскі? Гэта добра. А гэты алей – іспанскі. Яны што нам – бязвізавы рэжым зрабілі для ўезду ў Іспанію, каб мы маглі адпачыць? Яны зараз будуць браць з нас адбіткі пальцаў, як з апошніх… гэта нармальна?», – Барэцкі ў кампаніі “казкаў” зладзіў рэвізію не толькі ў алкагольным аддзеле. Прайшліся і ля паліцаў з рыбнымі і мяснымі кансервамі, алеем, марынадамі.

Тым не менш за бляшанкі з півам, якія музыка дэманстратыўна парваў зубамі перад камерамі, давялося заплаціць. На выхадзе з супермаркета мужчына высыпаў з пакета тое, што засталося ад тары, прыгаворваючы: «вось, глядзіце, што я купіў. Але я зараз прыбяру, каб не сказалі, што мы свінні нейкія». Аднак раптам перадумаў і са словамі «а хай валяецца, хай усе бачаць, чым мы займаемся ў вольны час», пакінуў смецце на падлозе.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў