Без каментара: найгоршы лыжнік свету


Гісторыя сапраўднае ўпартасці і пераадолення перашкодаў. Венесуэльца Адрыяна Саляна назвалі найгоршым лыжнікам свету.

На чэмпіянаце свету ў Фінляндыі ён упершыню ў жыцці бегаў менавіта па снезе. На радзіме спартовец трэнаваўся на лыжаролерах.

Адметна, што перад чэмпіянатам Саляна хацеў патрэнавацца месяц на снезе ў Швецыі, але па дарозе ўва Францыі яго прынялі за нелегальнага мігранта і выслалі дадому.

Выступленне нязломнага венесуэльца – без каментара.

Стужка навінаў