Беспрацоўных у Беларусі прымусяць плаціць за паслугі ЖКГ па сабекошту


Абноўлены дэкрэт № 3 (так званы «дэкрэт аб дармаедах») цяпер знаходзіцца на разглядзе ў прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Адна з нормаў, якая ўтрымліваецца ў дакуменце – аплата асобных паслуг для беспрацоўных па сабекошту.

З 1 студзеня 2019 года плануецца аказваць не занятым у эканоміцы грамадзянам асобныя паслугі па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўную кампенсацыю затрат на іх аказанне.

«Пакуль абмяркоўваліся паслугі па аплаце цяпло-і газазабеспячэння, але дакладны спіс вызначыцца пазней», – паведаміла TUT.by дэпутат Палаты прадстаўнікоў Тамара Красоўская.

Дэпутатка дадала, што калі адмысловая камісія вырашыць, што чалавек знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, ён зможа не плаціць па «поўных» тарыфах.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў