Беспарадкі ў Лондане: пратэстоўцы білі шкло і палілі бакі для смецця


Пратэсты на ўсходзе Лондану выбухнулі пасля смерці чарнаскурага Рашана Чарльза, якога пераследавала паліцыя, і перараслі ў беспарадкі. Пратэстоўцы закідалі паліцыянтаў петардамі і бутэлькамі, перадае The Telegraph.

Хваляванні ўзмацніліся пасля таго, як пратэстоўцы заблакавалі вуліцу Кінгс-лэнд-роўд і пачалі паліць матрацы.

У некаторых пратэстоўцаў у руках былі плакаты са словамі Black Lives Matter («Жыцці чорных важныя»). У суботу ўвечары мірная акцыя перарасла ў закалоты – удзельніка пачалі біць шкло ў крамах, падпалілі некалькі бакаў для смецця.

Пратэсты распачаліся пасля смерці чарнаскурага жыхара Лондана, 20-летняга Рашана Чарльза. Ён памёр у лякарні пасля таго, як падчас пераследу паліцыяй забег у адну з крамаў і праглынуў нейкі прадмет. Пазней яму стала дрэнна, ён быў шпіталізаваны, але медыкі не змаглі яго выратаваць.

Расследаваннем смерці Чарльза займаецца незалежная камісія па разглядзе скаргаў на дзеянні паліцыі.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў