Берасцейцы выйшлі на плошчу на знак пратэсту супраць будоўлі акумулятарнага заводу


Гэтым разам на цэнтральнай плошчы гораду сабраліся каля 120 чалавек. Сустрэча неабыякавых берасцейцаў прайшла пад пільнай увагаю міліцыянтаў, а з вакна чацвёртага паверху Берасцейскага аблвыканкаму людзей на камеру здымаў невядомы.

Таксама на цэнтральную плошчу прыйшла «ваўчыца», яна шукала «ліса», якога тры тыдні таму скраў АМАП. «Белсату» «ваўчыца» распавяла, што ходзіць і пытае людзей, ці не бачылі яны «ліса».

«У часе мінулай акцыі Берасцейца ў касцюме ліса схапіў АМАП, і з таго часу нам яго не аддаюць», – сказала «Белсату» жанчыну ў шапачцы ваўчыцы.

Берасцейская актывістка Ірына Сіліцкая
Каля 120 чалавек сабраліся на цэнтральнай плошчы Берасця каб выказаць пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.

Пакуль жа галоўную небяспеку для сябе ўлады бачаць у асобах журналістаў, якія супрацоўнічаюць з нашых тэлеканалам. На мінулым тыдні працаўнік Ленінскага РАУС Берасця Андрэй Базылеў патэлефанаваў Алесю Леўчуку і Мілане Харытонавай, каб паведаміць, што супраць журналістаў распачалі адміністратыўны працэс за здымкі на плошчы Леніна падчас кармлення галубоў 18 лістапада. Пры гэтым за апошнія тры дні дадому да журналістаў двойчы наведваліся міліцыянты.

«Мяркую, гэта ціск, які апошнім часам аказвае на маю сям’ю міліцыя. Я не парушаю законаў, але да мяне ў дом ломяцца нейкія невядомыя мужчыны, я не бачу для дзеянняў міліцыянтаў законных падставаў», – распавёў «Белсату» Алесь Ляўчук. За апошнія два месяцы Леўчука і Харытонаву аштрафавалі больш як на 4 тысячы еўраў.

З 25 лютага берасцейцы выходзяць на цэнтральную плошчу гораду і пратэстуюць супраць акумулятарнага заводу, які будуюць недалёка ад Берасця. Старт вытворчасці запланавалі на канец года. На заводзе плануюць наладзіць поўны цыкл вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэяў.

ХВ, belsat.eu

Стужка навінаў